Усе навіны

Брыгада суддзяў з Казахстану абслужыць матч зборнай Беларусі супраць Андоры

15 лістапада, 17:54

На матч кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы-2024 паміж зборнымі Беларусі і Андоры прызначэнне атрымала брыгада арбітраў з Казахстану.

Галоўным суддзёй будзе Булат Сарыеў. Дапамагаць на лініях Яму будуць Сяргей Калачоў і Юрый Ціханюк, а Айдын Тасыбаеў адпрацуе ў якасці рэзервовага арбітра.

Нагадаем, што матч Беларусь – Андора пройдзе ў суботу, 18 лістапада ў Будапешце і пачнецца ў 20:00 па беларускім часе.