Усе навіны

З «Эвертана» знялі 10 ачкоў за парушэнне правіл фінансавага фэйр-плэй

17 лістапада, 15:30

«Эвертан» атрымаў пакаранне ў выглядзе зняцця 10 ачкоў за парушэнне правіл фінансавага фэйр-плэй.

Гэта датычыцца дадзеных, перададзеных незалежнай камісіі на разгляд магчымых парушэнняў у сезоне 2021/22.

Адзначаецца, што слуханне доўжылася 5 дзён, а камісія вызначыла, што разлікі клуба за адпаведны перыяд прывялі да страт у памеры 124,5 мільёна фунтаў – а ліміт складае 105 мільёнаў фунтаў.

Рашэнне ўжо набыло моц. У такім выпадку «Эвертан» у бягучай турнірнай табліцы АПЛ апускаецца на 19-е месца з 4 ачкамі.

Да гэтага «ірыскі» ішлі 14-мі.

Мерсісайдцы будуць неадкладна падаваць апеляцыю.