Усе навіны

Гвардыёла пра магчымае выключэнні «Сіці» з АПЛ: «У дадзены момант мы невінаватыя. Калі вынясуць вердыкт, мы выступім з тлумачэннямі»

24 лістапада, 19:56

Галоўны трэнер «Манчэстэр Сіці» Пеп Гвардыёла выказаўся наконт абвінавачанняў у адрас клуба, які лічыцца вінаватым у 115 парушэннях фінансавых правілаў.

«Я адкажу, калі ў мяне будзе вердыкт. Вы пытаецеся ў мяне так, як быццам нас ужо пакаралі. У дадзены момант мы невінаватыя. Разумею, людзі жадаюць гэтага (выключэння «Сіці» – Tribuna.com), я адчуваю гэта. Калі толькі вынясуць вердыкт, мы выступім з тлумачэннямі.

Але, зразумела, я не планую сваю будучыню зыходзячы з таго, застанемся мы тут ці выляцім у Лігу 1 (трэці дывізіён у сістэме англiскага футбола – Tribuna.com). Больш шанцаў, што я застануся, калі мы апынемся ў Лізе 1, чым калі мы будзем у Лізе чэмпіёнаў», – сказаў Гвардыёла.