Усе навіны

«Тарпеда-БелАЗ», БАТЭ і «Іслач» за тур да фінішу маюць шанцы на бронзавыя медалі

26 лістапада, 18:55
7

Па выніках 29-га тура вышэйшай лігі тры каманды маюць шанц на бронзавыя медалі: «Тарпеда-БелАЗ», БАТЭ і «Іслач».

У жодзінцаў у актыве 49 балаў, у барысаўчан i ў «Іслачы» – па 47.

У апошнім туры «Тарпеда-БелАЗ» сустрэнецца з мiнскім «Дынама», БАТЭ згуляе з «Шахцёрам», а «Іслач» – з «Мiнскам».

«Тарпеда-БелАЗ» дастаткова згуляць унічыю, каб заняць трэцяе месца.

«Іслач» возьме бронзу толькі ў выпадку паразы жодзінцаў і сваёй перамозе.

А БАТЭ замкне тройку пры сваёй перамозе, паразе «Тарпеда-БелАЗ» і страце ачкоў «Іслаччу».