Усе навіны

Марозаў на словы Селюка пра Бакіча: «Пыталіся ў Душана, ці трымае ён у Чарнагорыі ляжак для Скрыпчанкі»

27 лістапада, 23:39

Нападаючы мінскага «Дынама» Уладзіслаў Марозаў пракаментаваў выказванне расійскага агента Дзмітрыя Селюка аб чарнагорскім форвардзе мінчан Душане Бакічы.

– Калі гэтая гісторыя з Селюком была, гульцы ў камандзе ўспрынялі гэта больш у жартоўнай форме. Мы самі казалі Душану: ну што, трымаеш ляжак для Вадзіма Віктаравіча? Ён абсалютна нармальна на гэта рэагаваў.

Ціск заўсёды ёсць і будзе. Калі ты хочаш гуляць на нейкім узроўні і дабівацца вялікіх вынікаў, то павінен быць гатовы да гэтага ціску. Таму ў нас усё гэта ўспрымалася нармальна.

Мы разумелі, што незаменных людзей няма: сыдуць адны – прыйдуць іншыя, можа быць, больш амбіцыйныя. Так паціху і складаўся калектыў са студзеня. Некаторыя маладыя футбалісты трэніраваліся яшчэ са снежня. Таму так яно і склалася – праз церні мы і прыйшлі да зорак, – цытуе Марозава betnews са спасылкай на праграму «На грани фола».