Усе навіны

Скрыпчанка пра апошнія туры ЧБ зімой: «Гэта мастацтва, уменне і прафесіяналізм работнікаў АБФФ зрабіць каляндар»

2 снежня, 20:02

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка падзяліўся меркаваннем наконт таго, што апошні тур гуляецца ў каляндарную зіму.

«Ужо абмяркоўвалася гэтае пытанне на сабранні ў АБФФ. Вядома, усё разумеюць, што трэба карэктаваць каляндар.

Ужо 26 лістапада, калі мы гулялі матч, і 25-га крыху раней гулялі каманды, ужо надвор'е было марознае і ападкі выпадалі. Вядома, у нашых умовах узнікаюць складанасці і цяжкасці.

Ізноў-ткі гэта мастацтва, уменне і прафесіяналізм працаўнікоў федэрацыі, тых хто адказвае за складанне календара, зрабіць такім чынам, падрэгуляваць, каб не так позна мы сканчвалі.

У ідэале трэба сканчваць дзесьці ў прамежку 18-25 лістапада, пакуль няма маразоў і снегападаў. Хаця год на год не прыходзіцца, калі мы памятаем, 5-6 гадоў таму ў снежні [была] плюсавая тэмпература. Гэта як нябесная канцылярыя, надвор'е дасць нам нейкія сюрпрызы. Але ў цэлым трэба не на тое, якое надвор'е будзе кожны год. А дзесьці карэктаваць каляндар, улічваючы інтарэсы зборных, і інтарэсы каманд, якія выступаюць на еўракубках.

Але пры гэтым і не гуляць два апошнія туры ў такіх умовах. Вядома, штучныя палі дзесьці ратуюць, але ўсё роўна, хацелася б крыху раней крышку заканчваць», – сказаў Скрыпчанка.