Усе навіны

Прэзідэнт махачкалінскага «Дынама» Гаджыеў: «Пераход Віталя Лісаковіча не разглядаем, але ўсё можа быць»

4 снежня, 14:48

Прэзідэнт махачкалінскага «Дынама» (Расія, Д2) Гаджы Гаджыеў падзяліўся меркаваннем аб беларускім форвардзе «Рубіна» Віталію Лісаковічу.

– Ён вельмі добры футбаліст, але бываюць перыяды, што не заўсёды ўдаецца атрымліваць гульнявую практыку. Спадзяюся, ён гэты момант пераадолее.

Што тычыцца яго пераходу ў «Дынама» Махачкала, то на дадзены момант мы яго кандыдатуру не разглядаем, але ўсё можа быць, – сказаў Гаджыеў.

Нагадаем, за каманду выступае брат Віталя Руслан Лісаковіч.