Усе навіны

Душан Бакіч: «Я правёў тры выдатныя гады ў «Дынама». Дзякуй за ўсё і да пабачэння!»

4 снежня, 17:27
3

Чарнагорскі нападнік мінскага «Дынама» Душан Бакіч развітаўся са сталічным клубам.

«Хачу падзякаваць усім работнікам, трэнерам, гульцам і фанатам «Дынама»! Вельмі рады, што быў часткай каманды і сёлета мы вярнулі чэмпіёнства туды, дзе яму месца. Я правёў тры выдатныя гады ў «Дынама» і адчуваў сябе як дома. Дзякуй за ўсё і да пабачэння! «Дынама» – чэмпіён!» – напісаў Бакіч.

Бакіч выступаў за сталічную каманду з 2021 года. У гэтым сезоне 24-гадовы нападаючы стаў другім гульцом мінчан па сістэме гол+пас, набраўшы 25 (14+11) выніковых дзеянняў у 30 гульнях.

Усяго Бакіч правёў за «Дынама» 64 матчы, у якіх адзначыўся 26 галамі і 14 галявымі перадачамі.