Усе навіны

Ян Скібскі: «Сам здзівіўся, калі даведаўся, што буду капітанам «Віцебска»

5 снежня, 15:01

20-гадовы паўабаронца «Віцебска» (Д2) Ян Скібскі распавёў пра тое, як атрымаў капітанскую павязку.

– Як табе дасталася капітанская павязка?

– Сам здзівіўся, калі ў таварыскім матчы трэнер назваў склад і сказаў, што я капітан. Потым пытаўся ў яго прычыны. Ён адказаў, што давярае мне, хоча, каб я рос як асоба.

– Не шкадуеш, што застаўся ў камандзе? Былі іншыя варыянты?

– Быў адзін варыянт пайсці на павышэнне. Цяпер не шкадую, што застаўся ў роднай камандзе. Гэты клуб даў мне ўсё, што ў мяне ёсць у футбольным плане, – сказаў Скібскі.