Усе навіны

Канастанцiн Рудзянок: «Была прапанова з Серыі А, але гэта мне не вельмі даспадобы. Чакаю АПЛ»

6 снежня, 14:38

Галкіпер «Нёмана» Канстанцін Рудзянок падзяліўся меркаваннем аб будучыні.

– Ці ёсць якія-небудзь прапановы ад іншых каманд?

– Была прапанова з Серыі А, але гэта мне не вельмі па душы :) Чакаю АПЛ.

– Ці ёсць ужо якія-небудзь планы на будучыню?

– Цяпер хочацца паўнавартасна адпачыць і прыступіць да падрыхтоўкі да новага сезону.

– Футбольная мара Канстанціна Рудзянка?

– Сотні дзяцей у кожным двары да заходу сонца гуляюць у футбол і смяюцца, пад мірным небам над галавой, – сказаў Рудзянок.