Усе навіны

Аляксей Бага: «Так, са мной кантактавалі прадстаўнікі расiйскага «Сокала»

6 снежня, 17:14
1

Галоўны трэнер салігорскага «Шахцёра» Аляксей Бага пацвердзіў інфармацыю, што саратаўскі «Сокал» разглядае ягоную кандыдатуру на пасаду галоўнага трэнера каманды.

«Так, са мной кантактавалі прадстаўнікі клюбу. Ці цікава папрацаваць у Расіі? Вядома», – сказаў Бага.

Раней беларускі спецыяліст трэніраваў БАТЭ, літоўскі «Жальгірыс» і казахстанскі «Актобе».