Усе навіны

Сяргей Кісляк: «Сезон для брэсцкага «Дынама» быў не вельмі ўдалы, у Юрэвіча нешта не атрымалася»

10 снежня, 22:13

Паўабаронца брэсцкага «Дынама» Сяргей Кісляк даў ацэнку трэнеркаму штабу пад кіраўніцтвам Аляксандра Юрэвіча.

«Сезон быў не вельмі ўдалы, але пад канец пачалі паказваць нядрэнную гульню. І перамогі былі добрыя, і гульні былі добрыя. Скончылі на мажорнай ноце, і гэта пакідае надзею, што ўсё павінна быць добра.

Думаю, што для пабудовы каманды патрабуецца час. У пачатку сезона прыйшло шмат новых футбалістаў, і каб згуляцца і разумець адзін аднаго трэба больш часу.

[Аляксандр] Юрэвіч хацеў. Было відаць, што ў яго шмат жадання. ён быў амбіцыйным гульцом, і трэнер амбіцыйны. Але нешта не атрымалася. Неяк не ішло. То выйграем, то зноў прайграем... Не было ўпэўненасці.

Пры Юрэвічы і ягоным штабе было відаць, што хлопцы заціснутыя, баяцца нешта рабіць. А [Андрэй] Чалмадзееў і [Аляксандр] Дзямешка расслабілі, далі ўпэўненасць гульцам. Каб тыя не баяліся памыляцца, а гулялі ў футбол і атрымлівалі задавальненне.

Так, 10-е месца – гэта правал, вылет з Кубка – таксама дрэнны вынік», – сказаў Кісляк.

Пад кіраўніцтвам Юр'евіча брэстаўчане правялі 18 матчаў, з якіх выйгралі 7, у 9 сустрэчах цярпелі паразы і двойчы згуляла ўнічыю.

Таксама брэстаўчане вылецелі з Кубка Беларусі на стадыі 1/8 фіналу, уступіўшы «Шахцёру» 1:2. Па выніках сезона-2023 брэсцкае «Дынама» заняла 10-е месца ў турнірнай табліцы.