Усе навіны

Піліпенка – найлепшая футбалістка ЧБ-2023, Суроўцава прызнана найлепшай нападаючай

12 снежня, 19:46

12 снежня падчас цырымоніі «Зорны мяч» сталі вядомыя найлепшыя гульцы жаночага чэмпіянату Беларусі-2023.

Так, найлепшым галкіперам стала Кацярына Уласевіч з «Дынама-БДУФК».

Найлепшай абаронцай стала Анастасія Новікава з «Мінска».

Найлепшай паўабаронцай названа Анастасія Ліннік з «Дынама-БДУФК».

Найлепшай нападаючай і бамбардзірам ЧБ-2023 стала Мілана Суроўцава з «Мінска», яна забіла 57 мячоў.

Найлепшай футбалісткай турніру прызнана Ганна Піліпенка з «Дынама-БДУФК».