Усе навіны

За сезон Д3 суддзі паказалі больш за 3 тысячы жоўтых картак

13 снежня, 10:35

У сезоне-2023 другой лігі суддзі паказалі 3021 жоўтую картку, 136 жоўта-чырвоных і 121 чырвоную.

Больш за ўсіх картак было паказана мазырскаму НПЗ – 6 выдаленняў і 58 папярэджанняў. Менш за ўсіх папярэджанняў зарабіў «Кіраўск» – 14 жоўтых картак.

Каманда, на якой найбольшую колькасць разоў парушалі правілы – гэта «Цэнтра футбола». Іх супернікі зарабілі 11 чырвоных і 63 жоўтыя карткі.