Усе навіны

Вакуліч і Бахар перайшлi ў тульскі «Арсенал» (Legalbet)

14 снежня, 15:57
4

Беларускія паўабаронцы Іван Бахар і Аляксей Вакуліч сталі гульцамі тульскага «Арсенала» (Расія, Д2). Пра гэта паведамляе Legalbet,

Футбалісты далучацца да каманды на зімовых зборах.

Бахар перайшоў у мінскае «Дынама» з ізраільскага «Кір'ят-Шмона» летам. Ён забіў сем мячоў і аддаў восем галявых перадач у 17 матчах ва ўсіх турнірах.

Вакуліч правёў 24 матчы, аформіў адзін асіст. 14 снежня пакінуў мiнскае «Дынама».