Усе навіны

Аляксей Вакуліч: «Як многія заўзятары казалі, па чацвёра дзяцей нарадзілася, а «Дынама» чэмпіёнам не было»

18 снежня, 19:08

Экс-баронца мінскага «Дынама» Аляксей Вакуліч пракаментаваў мінулы сезон.

«Сезон выдатным атрымаўся. Дасягнулі, самае галоўнае, пастаўленай мэты і парадавалі, у першую чаргу, балельшчыкаў, якія зачакаліся ўжо. Як многія казалі, Ужо па чацвёра дзяцей нарадзілася, а «Дынама» чэмпіёнам не было, таму вельмі рады, станоўчыя эмоцыі», – сказаў футбаліст.

У мінулым сезоне Вакуліч правёў за «Дынама» 24 матчы ва ўсіх турнірах і адзначыўся адной галявой перадачай.