Усе навіны

Джэк Грыліш – аб рабаванні сваёй хаты: «Людзі, якія здзяйсняюць гэтыя жудасныя злачынствы, нават не ўяўляюць, якую шкоду яны наносяць чалавечым жыццям»

2 студзеня, 13:54

Вінгер «Манчэстэр Сіці» Джэк Грыліш распавёў аб рабаванні свайго дома, якое адбылося 27 снежня падчас матчу з «Эвертанам».

«Я не магу апісаць, наколькі я спустошаны рабаваннем, якое адбылося ў маёй хаце некалькі дзён таму.

Мая сям'я азначае для мяне цэлы свет, і няма нічога больш важнага, чым бяспека родных. Гэта быў траўматычны досвед для нас усіх, і я вельмі ўдзячны, што ніхто не пацярпеў.

За апошнія 12 месяцаў я перажыў шмат дзіўных падзей і дасягненняў, але, шчыра кажучы, мой лепшы футбольны год у жыцці зараз не здаецца чымсьці, што я магу святкаваць.

Людзі, якія здзяйсняюць гэтыя жудасныя злачынствы, нават не ўяўляюць, якую шкоду яны наносяць чалавечым жыццям. Я спадзяюся, што яны будуць знойдзены і прыцягнуты да адказнасці, каб ні адна іншая сямʼя не прайшла праз тое, што перажыла наша.

Я ўдзячны за паведамленні ад усіх і за падтрымку ад маіх сяброў, таварышаў па камандзе і клубу. Я хацеў бы падзякаваць усім за падтрымку на працягу мінулага года, жадаю вам і вашым семʼям шчаслівага 2024 года», – напісаў Грыліш у сваёй інстаграме.

Паведамлялася, што сума выкрадзеных рэчаў з новай хаты Джэка складае 1 мільён фунтаў стэрлінгаў.