Усе навіны

Дзмітрый Гірс: «У мяне былі планы з'ехаць у Казахстан, але ў сувязі з абставінамі не зʼехаў»

15 студзеня, 21:50

Навічок «Віцебска» Дзмітрый Гірс распавёў пра пераход у клуб.

– Як паўстаў варыянт з «Віцебскам»?

– Патэлефанаваў Валер'евіч, пагаварылі, праўда, на той момант у мяне былі планы зʼехаць у Казахстан, але ў сувязі з пэўнымі абставінамі не зʼехаў. Хацеў ужо тэлефанаваць Валерʼевічу, каб абмеркаваць усе, а ён сам патэлефанаваў і кажа: «Можа не паедзеш у Казахстан?» Так і зʼявіўся варыянт з «Віцебскам». А мне ў дадзены момант хочацца быць бліжэй да дома, таму на гэтым варыянце і спыніўся.

– У «Энергетыцы» ты ўжо паспеў папрацаваць з Аляксандрам Валерʼевічам. Зможаш ахарактарызаваць яго як трэнера?

– Валерʼевіч вельмі патрабавальны, яго складана вывесці з сябе, вельмі цярплівы, спрабуе ўсё да дробязяў данесці, каб ты ўсё разумеў у любой сітуацыі, умее падбадзёрыць і матываваць.

– Як табе Віцебск, ці бываў тут раней? Паспеў неяк пазнаёміцца з горадам?

– Выдатны горад, прыгожы, чысты, са сваімі асаблівасцямі, але галоўнае, што ён для мяне прыемны. На жаль, з усім у горадзе пазнаёміцца не ўдавалася, але цяпер будзе час даведацца яго лепш.

– Чаго чакаеш ад будучага сезона, асабіста ад сябе і каманды?

– Ад каманды чакаю добрага выступу ва ўсіх турнірах, чакаю добрай гульні, узаемаразумення, згуртаванасці. У асабістым плане хочацца перасягнуць свой вынік у папярэднім сезоне. Хочацца быць карысным камандзе і ўсім, хто яе акружае, – сказаў Гірс.