Усе навіны

«Марсель» падпісаў левага абаронцу «Янг Бойз» Гарсію

16 студзеня, 20:50

«Марсель» абвясціў пра трансфер абаронцы «Янг Бойз» Улісэса Гарсіі.

Дэталі кантракта з футбалістам не раскрываюцца. Па інфармацыі Тransfermarkt, здзелка разлічана да лета 2028 года, а сума трансферу склала 4 мільёны еўра.

На рахунку гульца 7 матчаў у складзе зборнай Швейцарыі. Ён нарадзіўся ў Партугаліі ў сям'і выхадцаў з Каба-Вэрдэ.

Асноўная пазіцыя – левы абаронца. Таксама можа згуляць левага хаўбека.

Гарсія забіў 1 мяч і зрабіў 5 асістаў у 24 матчах сезона за «Янг Бойз». Падрабязная статыстыка тут.