Усе навіны

22-гадовы гулец ЧБ Саматой завяршыў кар'еру

22 студзеня, 13:37

22-гадовы паўабаронца Максім Саматой завяршыў гульнявую кар'еру.

У мінулым сезоне першую палову чэмпіянату правёў у дублi «Iслачы», затым быў арандаваны бабруйскай «Белшынай», за якую правёў восем матчаў і адзначыўся голам у браму «Нёмана».

Паведамляецца, што футбаліст завяршыў карʼеру праз праблемы са здароўем.