Усе навіны

Канстанцiн Рудзянок: «Перамовы з «Нёманам» вялі, але да кампрамісу не прыйшлі. Гэта жыццё»

26 студзеня, 17:29

Беларускі галкіпер Канстанцін Рудзянок расказаў аб сыходзе з «Нёмана».

– Перамовы мы вялі, але, на жаль, да кампрамісу не прыйшлі. Гэта жыццё – і я стаўлюся з разуменнем і павагай. Усё – да найлепшага.

– Ёсць нейкія канкрэтныя варыянты і прапановы?

– Калі шчыра, то пакуль складана сказаць. 50 на 50. Магчыма, з'еду, але магу і застацца тут.

– Перадсезонка ва ўсіх клубаў ужо стартавала. Як вы зараз падтрымліваеце форму?

– Шмат працую самастойна ў зале, плюс у варатароў у Гродне была асобная праграма трэніровак. У адпачынку я яе выконваў, так што выдатна сябе адчуваю фізічна. А мяч на полі ўбачу. Рукі і ногі ўсё ўспомняць у патрэбны момант.

– Ці чыталі вы каментар Ігара Кавалевіча? Ён там сказаў, што вы выбралі нейкі свой шлях.

– Так, вядома, чытаў яго каментар. У абсалютна кожнага чалавека свой шлях.

Найважнейшае тое, як ты ставішся да яго. Я свой шлях вельмі цаню і шаную і заўсёды буду яго прытрымлівацца, нягледзячы ні на што, – сказаў Рудзянок.