Усе навіны

Дзмітрый Гушчанка: «Узровень заробкаў у Д1 упаў, адпаведна, агульны ўзровень футбалістаў зніжаецца»

28 студзеня, 19:15

Брамнік «Віцебска» Дзмітрый Гушчанка распавёў пра прычыны паніжэння ўзроўню чэмпіянату Беларусі.

«Мы год у вышэйшай лізе прапусцілі, і мне цяжка судзіць, ці стала яна мацнейшай. Усё ж назіраецца вялікі адток мясцовых хлопцаў, а моцныя легіянеры да нас не прыязджаюць. Таму ўзровень заробкаў упаў, адпаведна, і агульны ўзровень футбалістаў таксама зніжаецца. Магчыма, па адной схеме дзейнічаць не атрымаецца. Трэба пачаць гуляць, каб зразумець, над чым працаваць. Напрыклад, у спарынгу з БАТЭ леташняя тактыка праходзіла. Але гэта не паказчык, таму што і барысаўчане яшчэ не ў лепшай форме», – сказаў Гушчанка.