Усе навіны

«Ліверпуль» пры пошуку пераемніка Клопа будзе абапірацца на аналіз даных

29 студзеня, 09:29

«Ліверпуль» будзе абапірацца на аналіз дадзеных пры пошуку пераемніка Юргена Клопа, які сыдзе ў канцы сезона, паведамляе The Times.

Новы трэнер будзе прызначаны толькі пасля таго, як у выніку даследаванняў і падліку лічбаў будзе знойдзены найлепшы кандыдат.

Такі падыход ляжыць у аснове большасці кадравых рашэнняў Fenway Sports Group (FSG) з таго часу, як холдынг стаў уладальнікам клуба ў 2010 годзе.

Лічыцца, што пошук замены ўжо вядзецца, сам Клоп не будзе ўдзельнічаць у гэтым працэсе.

Нагадаем, раней італьянскі інсайдэр Джанлука Ды Марцыо паведаміў, што сярод кандыдатаў будуць Хабі Алонса, які зараз узначальвае «Баер», і Раберта Дэ Дзербі з «Брайтана».