Усе навіны

Былы абаронца зборнай Балівіі застрэлены на матчы ў Мексіцы

2 лютага, 14:43

Экс-абаронца зборнай Балівіі Серхіа Хаўрэгі быў забіты падчас таварыскага матчу паміж аматарскімі камандамі ў Мексіцы.

Падчас матчу 38-гадовы футбаліст падышоў да краю поля, каб выпіць вады. Тады забойца падбег да Хаўрэгі, шэсць разоў стрэліў у яго і ўцёк. Аматарскі клуб «Атлетыка Сан-Луіс Рэй» спачувае сваякам экс-абаронцы, паведаміў «Спорт-Экспресс».

Раней Серхіа Хаўрэгі знаходзіўся ў складзе балівійскіх клубаў «Блумінг» і «Сан-Хасэ». Таксама ён згуляў 13 матчаў за зборную Балівіі.