Усе навіны

Кірыл Прамудраў: «Калі прымяняць VAR у ЧБ, то хацелася б яе працы на ўсіх матчах, а не на нейкіх выбарачна»

6 лютага, 09:01

Паўабаронца «Тарпеда-БелАЗ» Кірыл Прамудраў распавёў аб сваім стаўленні да VAR.

– Як і ў многіх, пакідае дваякае ўражанне. З аднаго боку – новыя тэхналогіі, нейкая справядлівасць. А з другога – пастаянныя замінкі і паўзы ў гульні.

Эмоцыі не тыя пасля адмены галоў і гэтак далей. Ізноў жа, футбол развіваецца, прагрэсуе. Хутчэй, падтрымліваю, чым не. Але важны момант.

Калі ўжываць VAR у чэмпіянаце, то хацелася б працы гэтай сістэмы на ўсіх матчах, а не на нейкіх выбарачна, – сказаў Прэмудраў.