Усе навіны

Прановіч пасля 3-й арэнды ў «Нафтан»: «Думаў пра кантракт, але клуб не гатовы быў заплаціць кампенсацыю»

11 лютага, 09:35

Хаўбэк «Нафтана» Ігнат Прановіч распавёў пра кар'еру ў наваполацкім клубе і падзяліўся планамі на сезон.

– Ігнат, вы ў трэці раз адпраўляецеся ў арэнду ў «Нафтан». З чым гэта звязана?

– Першы раз я адправіўся ў арэнду з «Мінска» яшчэ пры галоўным трэнеры Вадзіме Віктаравічу Скрыпчанку. Падчас перадсезонкі, калі склад камплектаваўся, атрымаў невялікую траўму і выбыў са строю, таму знайшлі хлопцаў на маю пазіцыю.

Затым адправіўся на прагляд у «Нафтан». Гэты перыяд у Наваполацку для мяне і каманды выдаўся ўдалым, бо мы выйшлі ў Вышэйшую лігу. Мне прапаноўвалі на наступны год застацца ў клубе, але мяне не адпусціла кіраўніцтва «Мінска».

Першую палову правёў там, аднак цалкам сябе не праявіў, ды і ў Наваполацку справы ішлі не вельмі. Пытанне пра працяг кар'еры абмеркаваў з трэнерскім штабам на чале з Сяргеем Валер'евічам Яромкам. Дашлі да таго, што для мяне будзе лепш сысці ў арэнду.

Другі перыяд у Нафтане выдаўся нармальным, засталіся ў Вышэйшай лізе, але ўсё роўна мог зрабіць больш рэзультатыўных дзеянняў. Цяпер жа я з'ехаў у арэнду па ўласным жаданні, ды і ў Наваполацку мяне чакалі.

– Ці ёсць жаданне падпісаць паўнавартасны кантракт з «Нафтанам»?

– Задумваўся пра гэта, але ўсё ўпіралася ў кампенсацыю, а «Нафтан» не гатовы быў заплаціць.

– Якія мэты ставіце ў сезоне-2024 у Вышэйшай лізе?

– Асабіста для сябе стаўлю мэту зрабіць як мага больш рэзультатыўных дзеянняў, праявіць свае моцныя бакі і, канешне ж, дапамагчы камандзе замацавацца ў Вышэйшай лізе, – адзначыў Прановіч.