Усе навіны

«МЮ» хоча ўлетку набыць Тэля – ён хоча застацца і стаць легендай «Баварыі»

16 лютага, 23:31

«Манчэстэр Юнайтэд» звязаўся з «Баварыяй» па трансферы Маціса Тэля ўлетку, паведамляе Фларыян Флетэнберг.

Тэль не жадае пакідаць нямецкі клуб і жадае стаць легендай «Баварыі». Але калі ён не будзе адчуваць, што Баварыя верыць у яго – ён разгледзіць варыянты з трансферам, арэнда не будзе цікавіць француза.

Таксама яшчэ два клубы з Англіі, назвы якіх не аб'яўляюцца, праявілі цікавасць да 18-гадовага нападаючага.

«Баварыя» набыла Маціса 26 ліпеня 2022 года за 20 мільёнаў еўра. Папярэднім клубам француза быў «Рэн».

У гэтым сезоне Тэль згуляў 27 матчаў, забіў 6 галоў і зрабіў 3 асістамі. Статыстыка гульца – тут.

Больш трансфераў чэмпіянату Германіі – тут, Англіі – тут.