Усе навіны

Ігар Крывушэнка: «БАТЭ да сезона гатовы адсоткаў на 70»

17 лютага, 22:37

Галоўны трэнер БАТЭ Ігар Крывушэнка распавёў аб падрыхтоўцы да новага сезона.

– Хутка кубкавыя матчы з мінскім «Дынама». Думаеце пра іх?

– Натуральна, думаем. Матчы вельмі важныя для нас. Магчымасць пазмагацца за выхад на еўракубкі. Моцна не сочым [за супернікам]. Глядзім агляды гульняў, склад. Але пакуль не больш за тое.

– На колькі адсоткаў ацэньваеце гатоўнасць каманды да сезону?

– Адсоткаў на 70. У астатнія дні знізім нагрузкі.

– Хтосьці пакідае асноўную абойму?

– Ёсць такі варыянт. Абмеркаваць. Магчыма, хтосьці пойдзе ў арэнду.

– Ці магчыма з'яўленне новых гульцоў?

– Застаецца не так шмат часу. Трэба, каб гулец уліўся ў каманду, прывык да патрабаванняў. Шмат нюансаў. Але калі зʼявіцца моцны гулец, то мы не адмовімся. Магчыма ўсё, – сказаў Крывушэнка.