Усе навіны

Хаві шукае «крата», які злівае інфармацыю медыя, – нават правяраў тэлефоны ў чальцоў штаба «Барселоны» (Хаві Мігел)

21 лютага, 11:25

Паводле інфармацыі журналіста Хаві Мігела, галоўны трэнер «Барселоны» Хаві ўжо два месяцы беспаспяхова шукае «крата» ў камандзе, які злівае ўнутраную інфармацыю ў медыя.

«Ужо два месяцы працягваецца «паляванне на ведзьмаў» у распранальні. Шукаюць «крата». Усё, што з'яўляецца ў медыя, – праўда. Гэта не новая праблема. У Хаві адразу была адна мэта – знайсці «крата».

Здараўся і поўны сюр. Хаві сабраў увесь трэнерскі штаб і саветнікаў і сказаў ім пакласці тэлефоны на стол. А потым пачаў правяраць тэлефоны, заходзіў у WhatsApp. Жадаў знайсці, ці ёсць у каго ў кантактах журналісты. Ён рабіў гэта з дазволу ўсіх прысутных.

Гульцы лічаць, што «крот» – у трэнерскім штабе. Гэта самае сур'ёзнае. На апошніх сустрэчах Хаві з камандай не было нікога са штаба. Толькі Хаві і гульцы. Было тры такія сустрэчы.

Хаві сам тэлефанаваў аднаму журналісту і пытаўся, хто ягоная крыніца. Канешне, журналіст не адказаў, ён не меў права гэта рабіць. Гэта здарылася месяц таму. Былі званкі ў медыя з паведамленнем пра тое, што ім прыйшлося накласці вета на нейкага супрацоўніка. Сітуацыя жахлівая. Існуе недавер, гульцы не вераць штабу. Хаві ўсё яшчэ не знайшоў «крота», – сказаў Мігел.