Усе навіны

Хаві пра сыход з «Барселоны»: «На сёння нічога не змянілася, але каманда аб'ядналася і стала гуляць больш адказна»

3 сакавіка, 15:33

Галоўны трэнер «Барселоны» Хаві заявіў, што не збіраецца мяняць рашэнне аб сыходзе з клуба.

«Такога пытання няма на парадку дня, бо на сённяшні дзень нічога не змянілася. Ідзем крок за крокам, рыхтуемся да гульні з «Атлетыкам». На сённяшні дзень змен няма.

Я заўважыў, што каманда стала больш адказнай і канкурэнтаздольнай [пасля заявы]. Мы гуляем з вялікім дынамізмам, але гэта трэба паказваць у кожным матчы.

Усё зрабілі крок наперад. Пасля рашэння аб сыходзе мы аб'ядналіся. Левандоўскі гуляе лепш, дзейнічае больш інтэнсіўна. Таму ён стаў лепшым гульцом лютага», – сказаў Хаві.

«Барселона» сёння згуляе супраць «Атлетыка» ў рамках 27-га тура Ла Лігі.