Усе навіны

Вадзім Скрыпчанка: «Праява такіх эмоцый ад Нікіфарэнкі – непавага не канкрэтна да мяне, а да ўсёй каманды»

10 сакавіка, 20:54
2

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» распавёў пра свае ўзаемаадносіны з Алегам Нікіфарэнкам.

– Нельга не спытаць пра сітуацыю пасля гола Алега Нікіфарэнкі. Падбег да вас... Што адбылося?

– Звычайныя эмоцыі. Алег пасля таго, як стаў чэмпіёнам Беларусі ў складзе «Дынама»... гэта яго першы тытул у кар'еры. На мой погляд, павінна быць чалавечая падзяка клубу, у якім ты заваяваў свой першы тытул.

Мы ўдзячныя Алегу за тыя эмоцыі, якія ён праявіў. Канцоўка склалася так, як яна склалася: Алег не забіў пенальці. Значыць, мы ўсё зрабілі правільна. Удача была на нашым баку. А Алег хай рыхтуецца да наступнага матчу.

Ніякіх крыўд на яго няма. Ён малады і таленавіты хлопец. Я яму летась казаў: «Алег, у цябе ёсць добрыя шанцы гуляць на вельмі добрым узроўні. Табе трэба ледзь-ледзь перабудоўвацца пад мужчынскі, сучасны футбол, а не імкнуцца гуляць так, як табе зручна. Трэба гуляць так, як трэба камандзе». Калі ён здолее перабудуецца, ён можа вырасці ў вельмі добрага футбаліста. І калі прыбраць у бок эмоцыі і ўзяць яго гульню супраць нас у двух матчах, то ў цэлым ён добра выглядае ў БАТЭ. Дай Бог, каб у яго добра атрымалася.

– Мне падалося, што вы былі на мяжы і ледзь не пайшлі ў рукапашную.

– Я кантралюю свае эмоцыі, але быў на мяжы, так. Лічу, у нейкай ступені, што праява такіх эмоцый ад Алега Нікіфарэнкі – непавага не канкрэтна да мяне, а да ўсёй каманды. Хоць ён заяўляе, што ў яго канфлікт з галоўным трэнерам. Ніякага канфлікту няма, – заявіў Скрыпчанка.