Усе навіны

Масіміліяна Алегры: «Крытыкаваць «Ювентус» можна, трэнера таксама, але папракнуць нас у старанні ніхто не зможа»

11 сакавіка, 14:21

Галоўны трэнер «Ювентуса» Масіміліяна Алегры пракаментаваў нічыю з «Аталантай» (2:2) у Серыі А.

«Ва ўсіх нас ёсць мэта, заўзятары таксама павінныя прызнаць, што яны хочуць бачыць нас у Ліге чэмпіёнаў. Крытыкаваць каманду можна, трэнера таксама, але папракнуць нас у старанні ніхто не зможа.

Мы стараемся перамагаць у кожнай гульні, гэта не заўсёды магчыма. Нашай мэтай з'яўляецца выхад у Лігу чэмпіёнаў. Няважна, ці адбудзецца гэта на апошняй хвіліне апошняга матчу сезона, галоўнае – што мы трапім туды.

Між тым, нашы хлопцы сталеюць і нарошчваюць тоўстую скуру, якая патрэбна ў «Ювентус», – сказаў Алегры для DAZN.

«Ювентус» знаходзіцца на 3-й пазіцыі ў Серыі А, адрыў ад 5-га месца - 10 ачкоў. Наступны матч – 17 сакавіка дома з «Джэнаа», каляндар тут.