Усе навіны

Карлас Алос: «Лісаковіч – адзін з самых вялікіх талентаў краіны, але ў яго не было гульнявой практыкі, мы не маглі яго выклікаць»

15 сакавіка, 11:30

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Карлас Алос выказаў сваё меркаванне пра нападаючага Віталія Лісаковіча.

– Пасля пераходу Лісаковіча ў «Балтыку» вы адзначылі, што ў яго з'явіўся шанц вярнуцца ў зборную. Віталь гуляе, але без выкліку.

– Паўтаруся. Лісаковіч – адзін з самых вялікіх талентаў краіны. Ён валодае мноствам класных якасцей. Але гэты талент трэба паказваць. У «Рубіне» не было гульнявой практыкі, зараз у «Балтыцы» ён пакуль не гулец старту, але выходзіць на поле. Мае гульнявы час. Сёння мы будзем глядзець гульню «Балтыкі» супраць «Лакаматыва». Там жа не толькі Віталь, але і Кавалёў, Капленка. І ў Лісаковіча будзе магчымасць сябе паказаць.

У мяне да яго няма ніякіх прэтэнзій. Я поўнасцю быў задаволены яго дзеяннямі, калі ён прыязджаў. Ніякіх праблемаў з ім не было. Але ў яго не было гульнявой практыкі. Мы не маглі яго выклікаць.

Дарэчы, хачу адзначыць, што мне падабаецца ягоны брат Руслан, які выклікаецца ў моладзевую зборную. Сочым за ім таксама, – сказаў Алос.