Усе навіны

Крывушэнка пра Ігнацьева, які адбіў пенальці за БАТЭ: «Хацеў выпусціць яго на серыю з «Дынама»

16 сакавіка, 16:40

Галоўны трэнер БАТЭ Ігар Крывушэнка пасля матчу з «Мінскам» (1:0) распавёў, чаму месца ў варотах заняў Уладзіслаў Ігнацьеў. У другім тайме галкіпер адбіў пенальці.

– Растлумачце выхад у стартавым складзе на пазіцыі галкіпера Ігнацьева, замест Дзергачова.

– Вялікіх пытанняў да Дзергачова пасля гульняў з «Дынама» не было. Слава выбаўляў. Зразумелая справа, былі і прапушчаныя галы, але вешаць усіх сабак на яго я сэнсу не бачу. Ну а Улад, яго гатоўнасць… Я ўжо казаў, што хацеў выпусціць яго на серыю пенальці з мiнскім «Дынама», але «згарэла» пятая замена. Таму прынялі рашэнне, што сёння Улад згуляе з першых хвілін, – сказаў Крывушэнка.