Усе навіны

Матч Францыя – Чылі пачнецца з хвіліны маўчання ў памяць аб ахвярах тэракту ў Маскве

26 сакавіка, 12:30

Таварыскі матч ФранцыяЧылі пачнецца з хвіліны маўчання, паведаміў прэзідэнт Французскай федэрацыі футбола Філіп Дыяла.

«Калі адбываюцца такія падзеі, нам патрэбная вялікая салідарнасць з рускім народам. Чаму гэтага не адбылося перад матчам з Германіяй? Усё ўжо было спланавана, і для таго, каб аддаць даніну памяці, неабходна было зрабіць гэта ў добрых умовах, улічваючы жахлівыя падзеі.

Будзьце ўпэўненыя, што Французская федэрацыя футбола цалкам салідарная з рускім народам і ягоным рускім калегам», – заявіў Дыяла.

Па даных расійскіх прапагандысцкіх СМІ, у выніку тэракту ў Маскве загінулі сама меней 139 чалавек. Матч Францыя – Чылі адбудзецца ў Марсэле. Пачатак а 22.00.