Усе навіны

Карлас Алос: «Я казаў, што з Мальтай у нас шмат шанцаў не будзе, – вельмі глыбока абараняецца, калі параўнаць з Чарнагорыяй»

27 сакавіка, 09:52

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Карлас Алос параўнаў тактыкі зборнай Мальты і Чарнагорыі.

«Як я казаў раней, Мальта – не тая зборная, якая дасць шмат магчымасцяў па ходзе матчу. Мы выпусцілі Капленку, каб ён змог дапамагчы нам лепш кантраляваць мяч. Выпусцілі Грамыку, які павінен быў адкрывацца паміж лініямі – гэта гулец, які калі атрымлівае мяч, то можа стварыць небяспеку каля варот суперніка. Але ў цэлым не магу сказаць, што я задаволены гульнёй каманды ў атакавалай фазе. Канешне, ёсць над чым працаваць. Але мы ведалі, з кім будзем гуляць. Я казаў, што з Мальтай у нас шмат шанцаў не будзе. Таму што Мальта вельмі глыбока абараняецца, калі параўнаць з Чарнагорыяй, у якой правы і левы абаронцы вельмі высока паднімаюцца, з'яўляюцца зоны і больш магчымасцяў для нападу. З Мальтай – зваротная сітуацыя», – сказаў Алос.