Усе навіны

Абаронца зборнай Беларусі Пячэнін: «Цяжка ўваходзілі ў гульню – Мальта адчула ўпэўненасць, пайшла некамфортная для нас гульня»

27 сакавіка, 10:30

Абаронца зборнай Беларусі Кірыл Пячэнін пракаментаваў спарынг са зборнай Мальты (0:0).

– Гульня быццам бы падзялілася на два тайма. Чым цябе здзівіў супернік, і што змянілася ў другім тайме?

– Нічым не здзівілі, у прынцыпе. Усё, што разбіралі, тое і ўбачылі. Іншае – цяжка ўваходзілі ў гульню па нейкіх прычынах. Сапернік нас крыху падціскаў. Не маглі мы выйсці [з абароны] першыя хвіліны, зачапіцца на чужой палове поля. Сапернік адчуў упэўненасць, і пайшла некамфортная для нас гульня. У другім тайме крыху ўзялі пад кантроль мяч, крыху руху дадалі ў цэнтры. Але таксама не сказаць, што нешта стваралі.

– Ці можам мы казаць пра тое, што гэтыя праблемы ў атацы сёння з-за недахопу ўзаемадзеяння, хіміі? Усё ж гэта новыя звязкі, новыя хлопцы выходзілі. Магчыма, ім яшчэ трэба прыцерціся?

– Магчыма, але гэта зборная, тут заўсёды два тры дні – і гульня. Асабліва няма часу на прыцірку. Трэба выходзіць і паказваць свой максімальны ўзровень.

– Якія вынікі збору падвядзеш асабіста для сябе?

– Няўдалы збор. Не ведаю, што сказаць, – завяршыў Пячэнін.