Усе навіны

Кандрацьеў пра зборную Беларусі: «Казаў: «Бог мне верне топ-турнір, мы выйдзем». Эбонгу сказаў як дэ Бруйнэ гуляць – два галы, ###, адразу. Гэта не давер?»

27 сакавіка, 14:54
1

Былы галоўны трэнер зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў падзяліўся думкамі пра працу Карласа Алоса і расказаў пра давер ў камандзе.

– Шарснёў, я чытаў, сказаў: «Вось гэта трэнер [Карлас Алос] – прыехаў, усё па палічках расклаў». Толькі палічкі не туды падвесіў. Вы паглядзіце статыстыку.

Я не разумею [вось чаго]. Калі новы трэнер прыходзіць у добрую каманду, звычайна ён кажа добрыя словы ў адрас папярэдняга трэнерскага штаба – што дасталася добрая каманда, дзякуй ім за працу. Вы што-небудзь чулі такое? Не. І я таксама не чуў.

– Магчыма, [у АБФФ] прасілі яго [Алоса] не згадваць нічога.

– Можа быць. Абсалютна можа. Таму што асобныя людзі, з якімі я быў блізкі шмат гадоў, засталіся ў фэдэрацыі. Яны заўжды мяне віншавалі з днём нараджэння. А тут ні званкоў, ні СМС – нічога не было. Мусіць, баяцца, што калі пазнаюць, што са мной маюць зносіны, з працы паляцяць.

І яшчэ. Вось чытаю, што хлопцы [у зборнай Беларусі кажуць]: «Вось ён [Алос] нам давярае, ён нам давярае». У мяне да хлопцаў пытанне: «А я вам што, не давяраў?» Я казаў: «Мы выйдзем усё роўна. Бог мне верне гэты топ-турнір». На ўстаноўку я казаў: «Гуляйце ў футбол! Не бойцеся, адкрывайцеся адно пад аднаго. Гуляйце ў футбол! Забудзьцеся пра вынік!» Гэта што, не давер?

Максу Эбонгу перад гульнёй [сказаў]: «Макс, ты ў мяне як дэ Бруйнэ гуляй. Гуляй дзе хочаш». Макс два галы забіў, ### [блін], адразу. Ён жа ў мяне гуляў сапраўды дзе хацеў. Ён пачынаў злева ў нападзе, а потым ён гуляў па ўсім полі. Хіба гэта не давер?

Браў гэтых маладых барысаўскіх. Яны яшчэ не гатовы былі гуляць у зборных. А я іх усё роўна браў і ставіў. Хіба гэта не давер?

Не паверыце, але начамі ляжу і [пра сябе] размаўляю з рабятамі [са зборнай].

– Мне здаецца, тут не варта асабліва крыўдзіцца. [Гульцам] ідуць пытанні пра цяперашняга трэнера, а не пра параўнанне з папярэднім. У іх не пытаюцца: «А Кандрацьеў вам не давяраў?»

– Я ні на каго не крыўджуся, я проста расказваю сітуацыю. А людзі чытаюць і думаюць, што я [гульцам зборнай] не давяраў, – сказаў Кандрацьеў.