Усе навіны

Сідарэнка адзначыўся голам у дэбютным матчы за кыргызстанскі «Мурас Юнайтэд»

28 сакавіка, 22:33

28 сакавіка кыргызстанскі «Мурас Юнайтэд» прымаў «Нефтчы» (1:3) у першым туры чэмпіянату краіны.

У складзе гаспадароў дэбютавалі беларускія футбалісты абаронца Дзяніс Ясковіч і форвард Кірыл Сідарэнка, які адзначыўся дэбютным голам за новую каманду ў першым жа матчы, правялі ўвесь матч.