Усе навіны

Луіс Рубіялес - пра абвінавачванні ў карупцыі: «Мае грошы - гэта вынік маёй працы і зберажэнняў»

3 красавіка, 18:17

Былы прэзідэнт Каралеўскай іспанскай футбольнай федэрацыі (RFEF) Луіс Рубіялес пракаментаваў абвінавачанні ў карупцыі і адмыванні грошай. «Гэта хлусня, што я здзяйсняў махінацыі з нерухомасцю тут (у Дамініканскай Рэспубліцы - заўв.), гэта хлусня, што ў мяне ёсць бейсбольная каманда. Няпраўда, што я зарабіў у Каба-Вэрдэ, як і тое, што ў мяне ёсць зямля для будаўніцтва гасцініц у Саудаўскай Аравіі. Мае грошы - гэта вынік маёй працы і маіх зберажэнняў», - сказаў Рубіялес. Нагадаем, Рубіялес апошнія 2 месяцы знаходзіўся ў Дамініканскай Рэспубліцы. Ён вярнуўся 3 красавіка і быў арыштаваны адразу пасля прызямлення ў аэрапорце Мадрыда. Потым праваахоўнікі прывезлі яго ў аддзел грамадзянскай гвардыі ў Барахасе, адкуль яго адпусцілі пасля азнаямлення з яго правамі і допыту. Пазней суд Махадаонды вырашыць, калі выклікаць яго для дачы паказанняў у судзе.