Усе навіны

Гулец «Віцебску» Варданян: «У матчы з «Арсеналам» гэта былі нашы тры ачкі, але атрымалася па-іншаму»

5 красавіка, 21:35

Гулец «Віцебску» Карэн Варданян пракаментаваў матч з «Арсеналам» (1:1).

– Добрая гульня. Лічу, мы найгралі на перамогу. Было шмат момантаў і ў мяне, і ў Руслана Цеверава, плюс адменены гол і непрызначаны пенальці. Гэта былі нашы тры ачкі, але атрымалася па-іншаму.

– Ты маеш на ўвазе момант, калі ў штрафной ўпаў Руслан Цевераў?

– Так, гэты момант, яго пацягнуў абаронца суперніка і Руслан упаў, – сказаў Варданян.