Усе навіны

Лемар вярнуўся ў агульную групу «Атлетыка» – Тама прапусціў 40 матчаў з-за траўмы

8 красавіка, 19:45

Паўабаронца «Атлетыка» Тама Лемар аднавіў трэніроўкі ў агульнай групе.

Ён траўміраваў ахілава сухажылле 16 верасня, з-за чаго прапусціў наступныя 40 матчаў. Спачатку планавалі, што ён адновіцца напрыканцы лютага ці ў пачатку сакавіка.

Лемар дакладна не будзе гуляць з «Барусіяй» Дортмунд у ЛЧ 10 красавіка. Дата вяртання на поле пакуль невядомая.

У гэтым сезоне Тома да траўмы паспеў правесці 3 матчы за «Атлетыка». Статыстыка і гісторыя траўм 28-гадовага французскага атакуючага хаўбека тут.

«Атлетыка» знаходзіцца на 4-й пазіцыі ў Ла Лізе, каляндар тут.