Усе навіны

Аляксандр Ануфрыеў: «Можа, Дзергачову патрэбен нейкі творчы адпачынак, надумае вярнуцца ў БАТЭ – з радасцю прымем»

9 красавіка, 14:24

Нападаючы БАТЭ Аляксандр Ануфрыеў падзяліўся думкамі пра завяршэнне кар'еры 22-гадовага Вячаслава Дзергачова.

«Ён выдатны хлопец, прафесіянал сваёй справы. Не магу сказаць, у чым прычыны такога рашэньня. Гэта ягоны выбар і мы яго падтрымліваем. Калі ён лічыць, што на дадзеным этапе гэта тое, што яму патрэбна, мы гэта прымаем. Калі, раптам, ён надумае вярнуцца, мы ўсё яго з радасцю прымем. Можа, яму патрэбен нейкі творчы водпуск. Добры хлопец, добры футбаліст. Для нас усіх гэтая навіна шокам была.

Са здароўем у яго ніякіх праблем не было. Канфліктаў у камандзе таксама няма, у нас усё добра. Верагодна, ён паспрабуе сябе паспрабаваць дзесьці па-за футболам», – сказаў Ануфрыеў.