Усе навіны

«Баварыя» разглядае Луніна як замену Ноеру

12 красавіка, 21:23

Галкіпер «Рэала» Андрэй Лунін зацікавіў «Баварыю», паведамляе DefensaCentral.

Нямецкі клуб хоча «сцерці» ўсё, што выбудаваў у камандзе галоўны трэнер Томас Тухель, які пакіне клуб пасля завяршэння сезона, і можа пачаць менавіта з варатарскай пазіцыі.

У клубе не забыліся пра цяжкую траўму 38-гадовага Мануэля Ноера, таму ўжо шукаюць яму замену, а 25-гадовага ўкраінца лічаць найбольш прыдатным для гэтага.

Баварцы хочуць падпісаць новага брамніка да лета 2025 года – тады ж заканчваецца кантракт Луніна з «Рэалам».

Каб Лунін не сышоў з каманды бясплатна, «Рэал» ужо зараз спрабуе падоўжыць з ім дамову, паколькі зацікаўленасць ёсць не толькі з боку «Баварыі», але і іншых еўрапейскіх топ-клубаў.

У гэтым сезоне Лунін правёў 11 сухіх матчаў за «Рэал», у астатніх 14 прапусціў 22 галы. Падрабязная статыстыка тут.

Раней паведамлялася, што «Баварыя» працягнула да 2029 года кантракт з брамнікам Аляксандрам Нюбелем, два наступныя сезоны на правах арэнды ён будзе гуляць за «Штутгарт».