Усе навіны

Хаўер Тэбас: «На 99.99% упэўнены – Мбапэ будзе ў «Рэале»

13 красавіка, 19:07

Прэзідэнт Ла Лігі Хаўер Тэбас пракаментаваў магчымы трансфер форварда «ПСЖ» Кіліяна Мбапэ ў «Рэал».

«Калі вы спытаеце мяне – лепшыя футбалісты заўсёды гуляюць у Ла Ліге. Я на 99.99% упэўнены, што Мбапэ будзе ў Рэале.

З Холандам будзе складаней у кароткатэрміновай перспектыве – ён не так доўга быў у «Сіці», каб думаць пра сыход», – сказаў Тэбас.

У гэтым сезоне Мбапэ правёў 41 матч, аформіў 39 галоў і аддаў 9 асістаў. Падрабязная статыстыка 7 нумара «ПСЖ» тут

Эрлінг Холанд згуляў 37 матчаў, аформіў 30 галоў і аддаў 6 асістаў. Падрабязная статыстыка 9 нумара «Сіці» тут