Усе навіны

Хаві і Рафаэль Маркес – галоўныя кандыдаты на пасаду трэнера «Барселоны» у наступным сезоне

15 красавіка, 14:05

Хаві і Рафаэль Маркес – два кандыдаты на пасаду галоўнага трэнера «Барселоны», якіх на дадзены момант разглядае клуб, паведамляе іспанскае выданне Sport.es.

Паведамляецца, што каталонцы не разглядае першапачатковыя варыянты, якія называліся ў друку. Праводзіліся перамовы з Дэ Дзербі, але з-за яго клаўсулы ў кантракце з «Брайтанам» яны не прасунуліся далей за размовы пра цікавасць.

Клуб асцерагаецца, што ў новага трэнера, які прыйдзе не з сістэмы «Барселоны», могуць узнікнуць праблемы з адаптацыяй, зладжанасцю ў працы з кіраўніцтвам і спартыўным дырэктарам.

Асноўным варыянтам на пасаду галоўнага трэнера каталонцаў у вачах кіраўніцтва клуба застаецца Хаві.

Прэзідэнт «Барселоны» Жаан Лапорта нават гатовы склікаць прэс-канферэнцыю, на якой абвесціць, што папросіць Хаві застацца ў клубе на пасадзе галоўнага трэнера.

Калі ён адмовіцца, то яго верагодным пераемнікам называюць трэнера «Барселоны Б» Рафаэля Маркеса. Маркес ведае маладых ігракоў акадэміі, што з'яўляецца яго перавагай над іншымі.

У студзені 2024 года Хаві абвясціў, што пакіне «Барселону» у канцы сезона. Пасля гэтага каманда згуляла 13 матчаў, у якіх атрымала 10 перамог і згуляла 3 гульні ў нічыю.

16 красавіка адбудзецца матч у адказ 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў «Барселона» – «ПСЖ», пачатак у 22.00. У першай гульні каталонцы перамаглі з лікам 3:2.