Усе навіны

Педры пацвердзіў, што «Барселона» збіраецца прапанаваць яму новы кантракт

15 красавіка, 15:01

Паўабаронца «Барселоны» Педры паведаміў, што клуб сапраўды рыхтуецца зрабіць яму прапанову па новым пагадненні.

«Я вельмі спакойны. Ведаю, «Барселона» будзе паважаць тое, што яны сказалі мне аб кантракце. Гэта заўсёды быў клуб маёй мары», – сказаў Педры.

Пэдры аднавіўся пасля траўмы і адразу здзейсніў асіст у матчы 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «ПСЖ» (3:2).

Дзеючы кантракт – да лета 2026 года. У бягучым сезоне 21-гадовы гулец правёў 26 матчаў за «Барсу», забіў 2 галы і зрабіў 5 асістаў. Статыстыка іграка тут.