Усе навіны

Нямецкі футбольны саюз хоча прадоўжыць кантракт з Нагельсманам, якім цікавіцца «Баварыя»

16 красавіка, 20:23

Нямецкі футбольны саюз (DFB) настойвае на працягу кантракта з галоўным трэнерам першай нацыянальнай каманды Юльянам Нагельсманам, паведамляе інсайдэр Фабрыцыа Рамана. Па дадзеных крыніцы, DFB хоча падпісаць новае пагадненне да завяршэння ЧС-2026. Цяперашняя дамова аб супрацоўніцтве разлічана да канца Еўра-2024. «Баварыя» таксама праяўляе цікавасць да 36-гадовага спецыяліста і спрабуе вярнуць яго як замену Томасу Тухелю. Альтэрнатыўнымі варыянтамі для мюнхенцаў ёсць Раберта Дэ Дзербі і Ральф Рангнік.