Усе навіны

«Калі ты дайшоў да фіналу і не выйграў, у табе ёсць жаданне зноў патрапіць туды". Кейн узгадаў прайграны фінал ЛЧ «Ліверпулю»

16 красавіка, 20:41

Форвард «Баварыі» Хары Кейн падзяліўся чаканнямі ад другога матча 1/4 фіналу ЛЧ з «Арсеналам", які адбудзецца заўтра, 17 красавіка. «Дзе б я ні быў, людзі чакаюць ад мяне лепшых выступаў і таго, што я прадэманструю свае лідарскія якасці. Я заўсёды стараюся паказаць найлепшы вынік і таксама хачу дапамагчы камандзе заўтра. Мы гатовы. Калі ты дайшоў да фіналу і не выйграў, у табе ёсць жаданне зноў трапіць туды. Мы маем магчымасць, гэта выдатная магчымасць для нас. Калі мы зробім крок заўтра, то да «Уэмблі» застанецца толькі пара гульняў, заўтра я хачу паказаць сваю лепшую гульню», - сказаў Кейн. Першая гульня ў Лондане завяршылася з лікам 2:2.