Усе навіны

Зубовіч пра барацьбу «Нёмана» за чэмпіёнства: «Верым, што ўсё складзецца добра – увосень палічым куранят»

17 красавіка, 14:49

Нападаючы «Нёмана» Ягор Зубовіч распавёў пра мэты каманды на сезон.

– Склад «Нёмана» ўражвае. Калі, калі не сёлета, робіцца чэмпіёнамі?

– Давайце рухацца пакрокава. Ад гульні да гульні. Увосень палічым куранят.

– Кіраўніцтва таксама нацэльвае на золата?

– Адназначна. Мы самі перад сабой таксама паставілі мэту выступіць лепш, чым летась. Таму адназначна, разумееце, на што мы наладжваемся.

– Кубак адыходзіць на другі план? Ці так не размяжоўваеце?

– Тут не можа быць другараднага. Нам вельмі важны Кубак, у Гродне даўно яго не было. І чэмпіянат таксама важны. Таму трэнерскі штаб падумае над тым, як правільна размеркаваць нагрузку, якую схему абраць і тактыку. Верым, што ўсё складзецца добра, – сказаў Зубовіч.

Адзначым, што ў мінулым сезоне «Нёман» заняў другое месца ў табліцы ЧБ.